Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За сямейным сталом.

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Рэцэпт. -Твае грыбочкі – проста дзіва! – Муж жонку хваліць за абедам – Адкуль рэцэпт,хацеў бы ведаць? -Яго ўзяла я з дэтэктыва. *** У маладой сям’і. Са дня вяселля пара месяцаў праходзіць – І ў нейкі дзень размова вось аб чым заходзіць. -Сюрпрыз рыхтую я табе: Нас,мілы,хутка трое будзе. -Так скора роды у цябе? -Ды не,вось-вось к нам мамачка прыбудзе. *** Дзед і баба. -Калісь даўно,як хлопцам быў, О-то ж дзяўчыну я любіў! Красуня! На ўвесь свет адна... Што з ёй цяпер і дзе яна? -Сівая галава твая! Здурнеў,стары? – Дык гэта ж я! *** Бізнесмен і жонка. -Скажы,каб я збанкрутаваў – Мяне любіць бы ты не перастала? -Бясспрэчна б,я была ўдава – І мне б цябе так не хапала... Air Jordan News