Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Забыць Венецыю

Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)

Забыць Венэцыю.

А заадно – і Рым.

І Дрэздэн, і Верону, і Варшаву.

Ёсьць толькі неба, шэрае, як дым,

Над горадам, зь якога не зьязджаюць.

Хто выдумаў –

не акуеш душы?

І на яе ланцуг знайсьці ня цяжка.

І тут таксама можна добра жыць

Між комінам, і сьметнікам, і пляшкай.

Вось толькі – пра Венэцыю...

Пра сон,

Пра мора, сьмерць ад пацалунку мора,

Пра вітражы гатычныя акон,

Каменных львоў

і брукаваны дворык –

Забыць... Забыцца...

Што Гекуба – нам?

Што мы – Гекубе?

Гамлеты бяз трона.

Квадратныя вітрыны нашых крам

Цямней і таямнічай водаў Роны.

Нібы гандола, месяц праплыве,

Мой човен залаты, маё чаканьне.

І ліст асеньні на сухой траве

Зблісьне тужліва

маскай карнавальнай...

Забыць Венэцыю.



геніяльна.

геніяльна.

І што ў гэтым вершы

І што ў гэтым вершы геніяльнага? УЗОР АНТЫПАТРЫЯТЫЧНАЙ ЛІРЫКІ.Сьляпое захапленьне чужым і ганьбаваньне свайго. Грэх. Ня трэба Луку атаясамліваць зь Беларусьсю!
У той жа Венецыі сьмецьця ня менш. А Мінск і увогуле Беларусь-самая чыстая ў Еўропе. А раскошы чужыны не зайздросьце- калі ня ведаеце, колькі крыві рабоў /і ў мінуласьці, і зараз/ на той раскошы. Паспрабавалі б вы зараз папрацаваць дзе-небудзь за мяжою па 12 гадзінаў, як гастарбайтары, -тады б так не пісалі пра Радзіму. Рублеўская мне падабаецца як паэт. Але пішу тут так- каб і яна, як многія паэты сёньня, не сапсавалася духоўна і эстэтычна.

"І тут таксама можна добра

"І тут таксама можна добра жыць

Між комінам, і сьметнікам, і пляшкай".

прыду....., у тваіх Венецыях і Рымах, Тэль-Авівах і Стамбулах і ... нарка-і порнамафія падзяліла кожную вуліцу і кожны квартал. Бо найбольшы прыбытак у іх -не ад нафты, а менавіта ад такога амаральнага "бізьнесу". Цаніце і беражыце роднае -ад такой "дэмакратыі і свабоды"