Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чырык! Вясна!

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Уноч – мароз і абліваха. Удзень – адліга і слата. І ледзяшы сцякаюць з дахаў Вясёлым, дробным тра-та-та. Будзённы дзень здаецца святам, Калі за тыдзень да вясны Капеж выстуквае стаката, Ад паху весняга п’яны. Ён па зіме былой не тужыць. Ён рэпетыруе пад рэп Старых варон, што ўлезлі ў лужы І заглушаюць кропель стэп. А на галлі "правы качае” Нахабны тэнар-верабей: “Чырык! Вясну! Чырык! Страчаю! Чырык! Жывы! Усіх жывей!” 23.02.2011 Nike