Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Захавай маю мову, чарговы наш век...

Яшчэ не ацэнена

Захавай маю мову, чарговы наш век,
Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,
Як світанне ў расе, я сцяжынку ў траве,
Як у жніўнай начы адзінокія зоры.

Гэтай мовай я словы любові шапчу
Да жанчыны, да краю, адзінага ў свеце,
Да ўсяго, чым я смутак асенні лячу
І надзею ў душы спялю на дасвецці.

Захавай маю мову для родных маіх,
Захавай не як памяць, а кветку жывую,
Захавай маю мову, як зрок і як слых,
Як мелодыю свету, якую я чую.



Добра.І ні пры чым тут Бог,як

Добра.І ні пры чым тут Бог,як намякае адна з субяседніц. Бо,смешна,убачыць Бога,які размаўляе на беларускай,ці рускай,ці нямецкай (і т.д.)мове...
Навум жа пайшоў ПАЭТЫЧНЫМ ШЛЯХАМ -
"Захавай маю мову, чарговы наш век..."
Гэта да НАС, да Людзей, да Народа мальба.
А Франак правы!
"І надзею ў душы спялю на дасвецці." Добры Верш трэба дасканаленька мазгаваць.
Абдумай,Навум, гэты Восьмы,і перапрацуй. Выдзіраецца ён з Верша...

Дзякуй за гэты верш, i за

Дзякуй за гэты верш, i за iншыя...

Восьмы радок не ў дугу. І

Восьмы радок не ў дугу. І галосная праглынута і сэнс цяжка зразумець.
Мо растлумачыце цёмнаму, Света?

Некалі я папытала ў бацюшкі,

Некалі я папытала ў бацюшкі, ці магчыма маліцца за родную мову? А тут чалавек да глыбіні душы моліць за сваё роднае слова) Дзякуй.

Дзякую ад усяе душы за такія

Дзякую ад усяе душы за такія цудныя вершы.так трымаць!

Дзякую! Чароўны верш!

Дзякую! Чароўны верш!