Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
і ніяк не дастане да дна...
Мітусіцца лісцё па аселіцы,
як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І узвее яна, і пасцеліцца,
распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі беражыстыя,
не стрымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён,
і разгортваецца каля дрэў.
Прытулі, прыхіні на апошняе
і згадай гэты дзень залаты,
што над пушчай, згалелымі пожнямі
рассыпаў залатыя лісты.
Рассыпаў і раскідваў прыгоршчамі
на акрасу, на жаль, на ўспамін.
Развітальная хвіля найгоршая,
яна можа і сэрца спаліць.
Не бядуй, не гаруй - пад цяжарамі
мне не йсці, шчасця ў іх не шукаць,
з-за балота мігціць, за выгарамі
прамяніцца пярэстая гаць.
Не гаруй! Ты дарэмна заплакала:
я прыйду, я вярнуся ізноў.
Лёс для ўсіх не бывае аднакавы,
як для тых засмучоных лістоў.
Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою - бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
кармазынам гарыць небакрай...
ВЯЛИКИ ВАМ ДЗЯКУЙ!
вялики вам дзякуй!
Прикольнинькое такое
Прикольнинькое такое стихотворение.
спасибо я просто книгу не
спасибо я просто книгу не взял зато 9 получил спс вам
Дзякую
Такiя прыгожыя словы!
Ой,.. як многа прыгожых
Ой,.. як многа прыгожых слоў... а калі з натугай складзеш іх у мазгах - дык сэнс губляецца недзе ў "балоце прыгожых слоў"...
Напрыклад: "...з-за балота мігціць, за выгарамі
прамяніцца пярэстая гаць..."
Аніяк не ўразумець мне,старому,чаму ГАЦЬ мігціць? і чаму яна не НА БАЛОЦЕ,
а "за балотам", за спаленым лесам ("за выгарамі")?..
Гаць - насціл на балоце,каб прабрацца цераз балота.
І гэтак далей...
Гаць ЦЕРАЗ балота, а
Гаць ЦЕРАЗ балота, а прабіраюцца ПРАЗ балота.
А мне здаецца, тут усё проста
А мне здаецца, тут усё проста і абсалютна вытлумачальна. Мігцець і прамяніцца гаць можа на сонечным святле. Калі ідзеш па гаці і між бярвення праступае вада, у якой адлюстроўваецца сонца, - сапраўды такое ўражанне, быццам яна мігціць. І гаць можа быць пракладзена не абавязкова ЦЕРАЗ балота, а можа цягнуцца, напрыклад, і ЎСКРАЙ яго. Так што ў вершы ўсё на месцы.
"з-за балота мігціць, за
"з-за балота мігціць, за выгарамі..."? нЯ толькі З-ЗА балота,а яшчэ далей,за выгараўшым лесам...