Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Залётны рэгтайм

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Залётны рэгтайм "затусiў" на мясцовым танцполе —
і часу нон-стоп разарваўся на "да" і "пасля",
і ў прорву дажджом сыпанулі сэптолі, актолі,
асенняе "сі" далучыўшы да летняга "ля".

І тут жа зямлю "засінкопілі" ноткі-дзівосы:
сюрэалістычныя (дзе там да іх ПікассО!)
кляновыя "фэнтазі", "боха" каштанаў і россып
"марэнняў" бяроз, адляцеўшых у "восеньскі сон".

На "мьюзык" вакол унутры адазваліся скрыпкі:
ўзляцелі пачуцці — натхнёныя цудам смычкі —
і ўзнялі душу у галін залюЛЯныя "зыбкі",
дзе "танчаць" праменьчыкі сонейка — як светлячкі.

І свет замігцеў, заспяваў, заіскрыўся вясёлкай —
бы калейдаскоп, закруціўся ў вярчэнні такім,
што нават з лістоўніцы соннай зляцелі іголкі.
Лавіце "сімфонію" восені, гэй, мінакі!