Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Замінаюць жыць кастрычніцкія дахі

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

замінаюць жыць кастрычніцкія дахі
падваконьні дзьверы скразьняком гундосяць
мы з табою разам зьнішчым свае страхі
што зь дзяцінства нас з табой клапоцяць

пакрысе на сонца ляжа пляма
пі гарбату - сёньня не сканаеш
сэрца й зрэнкі гэта ўсё што маю
ты аб нечым большым і не марыш

я паверу ў сны з тваёй крыві сатканых
дай мне шанец каб застацца тут
уваскрэсьнем разам недзе пад сьвітаньне
я твой ceasar, ты мой мілы brut.



Казала неяк нетта брутту: Ты

Казала неяк нетта брутту:
Ты будзеш здраднікам маім!
А брутта ў слоіку ганебна:
- Мяне ж з'ядуць, мой кесар, з тым!)))