Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Запаўнач…

Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Запаўнач. “Косаўскі зшытак”.

Над гарадком пранЕслась навальніца…
І вецер – ліпу стАрую зламаў…
Да Бога намагаўся дазваніцца…
Маўчыць…
Мо, тэлефона у Яго няма…

Адзіны у начы,
і пагутОрыць не з кем.
Камусь званіць –
дык толькі раззлаваць.
Пью каву,
на сваім любімым месцы –
пад яблыняй,
дзе можна й начаваць…

ДалЁка дзесь грукоча навальніца…
Пакінуўшы прамыты гарадок…
Мне Богу хочацца у чымсьці павініцца…
Званю – не падымае трубку тэлефона Бог…

Над галавою – зорная прастора.
Цудоўна Косаўская чэрвеньская ноч.
І хочацца – хоць з кімсьці пагутОрыць,
ды некаму мне ў гэтым дапамОч.

Заціхла дзесь,
стаміўшысь навальніца…
Я на траву, ля яблыні – прылёг…
А тэлефон – затрынькаў…
Глядзі ж ты, нехта ж хоча дазваніцца…
Ня буду трубку браць –
няхай там нават звоне Бог…
*+*
1 чэрвеня 2014 г.