ЗАПАВЕТ
Папросту, лёгка мы дружылі…
Нейк у мяне ён бавіў час.
І аб сур'ёзным гаварылі,
і засмяяліся не раз.
Хлапец, у цэлым, сімпатычны,
цвярозы, мае грэцкі нос.
Адно збянтэжыла, што скрытна
ён біблію з сабою знёс.
І добра. Знаю, не чытае
ён кніг, часопісаў, газет,—
няхай жа хлопца ачышчае,
мацуе божы запавет!
Я гэтаксама выбраў хвілю,
зрабіў візіт яму ў адказ.
І аб сур'ёзным гаварылі,
і засмяяліся не раз.
Пачаставаў ён госця чаем.
А біблія ляжала там,
куды заўсёдна мы спяшаем
па палягчэнне, як у храм.