Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Запольскі памешчык

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Запольскі памешчык Памяці Ігната Дамейкі прысвячаецца Кіруе маёнткам Заполле памешчык Дамейка Ігнат. Як пану, Дамейку ў запале тут першую скрыпку іграць. Аддаўся Ігнат гаспадарцы, часопісам, кнігам па ёй. Вучоны – чаму б не аддацца, здзяйсняючы думак палёт? Разводзіць пародзістых коней і дбае аб долі сялян. Іх дзеці, што вучацца ў школе, Ігнату душу весяляць. Паўзе ў адзіноце час-змейка. Жыве ў адзіноце Ігнат. Жыве ў адзіноце Дамейка. За ім – паліцэйскі нагляд. *** Калі над тваёю верандай праносяць каметы хвасты, ці сняцца далёкія Анды, што будзеш даследаваць ты? Як зорачкі россыпам ягад пачнуць над верандай мігцець, ці сняцца далёкі Сант’яга і тамашні ўніверсітэт? Ці сняцца чылійскія шахты і тамашнія руднікі? Ці бачыш, Дамейка, у снах ты, як горбяцца там гарнякі? Ці сніш акіянскую пену і над акіянам вятры? Табе і не сніцца, напэўна, што ў Чылі праславішся ты? Як ноч россып зорак запаліць, як сон немагчыма прагнаць, што сніш у маёнтку Заполле, вучоны Дамейка Ігнат? Sneakers