Затрымаўся на дрэўцы лісток.
Восень раптам прыйшла, спакваля.
Заінеў ушчэнт зазубраны бок,
Ды не хоча пакінуць галля.
Зачапіўся сцяблінкай, дрыжыць.
Што ж, вядома, – не вабіць зямля.
Хутка вецер няўзнак набяжыць
І бязлітасна вырве бруя.
Колькі гэтакіх, нават чый бок
Не зжаўцеў, альбо не заірдзеў
Вецер жорстка сарваў, не збярог,
І чарговы прынёс неспадзеў.
Не падняўся ніводзін назад.
І не важна, які меў зарок.
І ў жыцці ёсць пара – лістапад.
Ды прыходзіць заўжды незнарок.