Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Завяшчанне

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ў Натарыяльную кантору
Стары, аднойчы, дзед зайшоў.
Аддаў квіток аплаты збору,
Сказаў: - Ну, ледзьве Вас знайшоў!

Дарогу сёння паказалі
Разы са тры – ды ў розны бок:
Адны ў міліцыю паслалі,
Ў адвакатуру – абібок

Якісьці мне назваў дарогу…
Ды ўсё-ткі людзі давялі
Да Вас. Ды, зрэшты, дзякуй Богу
Што ногі шчэ не падвялі!

Мабыць, сваё апавяданне
Надоўга дзед мог расцягнуць,
Ды супрацоўнікі – не ранне ж –
Сваё пачалі спраўна гнуць.

-Ды завяшчанне , пэўна, трэба
Вам скласці на кагось свайго?..
Дзядок здзівіўся: - Дарма хлеба
Вы не ясьце! Яго!Яго!

Ну, завяшчане гэта… Ўнучка,
Мне б напісаць каб хоць на чым…
Дзядку паперу далі, ручку,
Не турбавалі без прычын.

-Але, ці добрая папера ?
Спытаўся дзед хвілін праз пяць,
-Ато напішаш дахалеры,
А немагчыма прачытаць.

Вы не турбуйцеся пра гэта –
Паперы лепшай не знайсці!
Дзядок схаваў зноў цыгарэты,
Бо пакурыць збіраўся йсці.

Настала зноў ў пакоі ціша…
Пытанне, шчэ, хвілін праз пяць:
-А, ручка Ваша добра піша?
Як высахне – усё відаць?

-Ды не хвалюйцеся вы гэтак –
Напісана - відаць здалёк!
Горш дзіркі бачацца ў шкарпэтак,
Або без грошай кашалёк!

Пыхціць дзед, піша… Вось напасці -
Лягчэй цягнуць, мо, бервяно?..
Пытанне раптам: -А прапасці
Не можа дзесьці ў вас яно?

Прапасці?! Тут Вы не ўгадалі!
Вунь сейф… Ахова круглы год!
Каб тут паперы прападалі,
Да нас бы не ішоў народ!

Пытаннем дзед здзівіў даволі,
Што не чакалі аніяк:
-Нікому- слова – І ніколі!
Асобна пішуцца, ці як?!

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)