Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жаданне

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Хвіліны павольна крочаць, Гадзіны ледзь цягнуцца следам. Я спаць не магу гэтай ноччу, Мне месяц стаў верным суседам. Ты зараз цалуеш другога, Сама мне пра гэта казала, Я стаў гледачом маналога Пра тое, як іскры не стала. Ну што ж, калі ёсць жаданне, З якім не ў сілах змагацца, Яму ад мяне прывітанне, А нам прыйшоў час развітацца. І лепш да мяне не вяртайся, А то ненарокам прабачу. Шкада, што ў табе памыляўся, Вось і ўсё, жадаю ўдачы. Праз месяц – у дзверы званок, Налёталась птушка на волі: З жаданнем атрыман урок, Душэўнасці хочацца болей. І што ж мне рабіць з такой Свавольнаю хуліганкай? Даўно развітаўся з душой, Заходзь, заставайся да ранку. Але ў наступныя разы, Як будзеш з жаданнем змагацца, Збягай, але мне не кажы, Каб ноччу мне не прачынацца. Mercurial Superfly CR7 High