Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жах ад той лёгкасці

Сярэдняя: 5 (1 голас)

жах ад той лёгкасці, той неразмытай радасці,
як ўся нянавісць да ворагаў б’е па другіх.
І неахвота пра баягузаў бандамі, гадасці
ўсім відавочнай. але яшчэ большы псіх

тузае за вяровачкі. вось да яго з пашанаю.
гідра далей багацее, назло ўсім, наперакор
гэным чаканням крызісаў, спада спантанна
даляра. хай тыя дурні ваююць там за яго;

не за сябе. і маленькі ў іх выбар. ад радасці
пазабіраць ўсё сваё, што часова ў чужых.
і плюючы на пагібель душы, з саладжавасці,
саманянавісць калі пераносіцца на другіх.



але, усё гэта так

але, усё гэта так