Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жанчына

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Жанчына – сасуд бяз дна...
Дакладней – Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.

Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі...
Жанчына – сасуд бяз дна
для тых, хто душою нямелкі.

Камусьці – фрагмент рабра,
узноўлены для Адама...
А мне – акіян святла –
Каханая, Муза, Мама.