Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жар спакусы і холад адчаю...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жар спакусы і холад адчаю
Загасілі зноў свечку-душу...
Запаветнае слова “кахаю”
Я даўно не кажу, не пішу.

І сказаць не магу, што даволі
Слухаць пошум і пошчак гаёў...
Столькі ласкі, пяшчоты і болю
Не ўмяшчалася ў сэрца маё!

Што павінна з’явіцца, адбыцца --
Мо каб зорка ўзышла, можа рунь, –
Каб здалося хаця мне, як быццам
Сустракаем з каханай зару?..

Дзень вітае і вечар чаруе,
Абдымае пяшчотна нас ноч...
Пра каханне ўжо не гавару я,
Не пішу, не спяваю даўно.