Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Трафімчук

Сярэдняя: 4 (21 голас)

Беларусаў завуць "лiцьвiнамi"
ў нас пад Пiнскам да гэтых часоў.
"Лiцьвiны" вiнаватыя самi
ў тым, што страцiлi ўласны назоў.

Гэта потым назвалi край Руссю,
а ў дадатак i Белай яшчэ.
У вялiкiм Савецкiм Саюзе
"лiцьвiноў" павыводзiлi ўшчэнт.

Засталiся адны беларусы,
памяркоўныя толькi адны...
Беларусы, хто з "братняю Руссю"
ўсё падзелiць: гарэлку й штаны...

Беларусы, хто колер чырвоны
паважае за колер жыцця.
Беларусы, хто Бога законы
Сатане прадае без канца.

Хто чужымi пяе галасамi,
пад гнiлы завалiўшыся тын...
Беларусаў завуць "лiцьвiнамi".
Пакуль ёсьць недзе ў свеце лiцьвiн.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жар спакусы і холад адчаю
Загасілі зноў свечку-душу...
Запаветнае слова “кахаю”
Я даўно не кажу, не пішу.

І сказаць не магу, што даволі
Слухаць пошум і пошчак гаёў...
Столькі ласкі, пяшчоты і болю
Не ўмяшчалася ў сэрца маё!

Што павінна з’явіцца, адбыцца --
Мо каб зорка ўзышла, можа рунь, –
Каб здалося хаця мне, як быццам
Сустракаем з каханай зару?..

Дзень вітае і вечар чаруе,
Абдымае пяшчотна нас ноч...
Пра каханне ўжо не гавару я,
Не пішу, не спяваю даўно.



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Браты, давайце дыхаць роўна…
Інакш наклікаем бяду.
Вас Пётр прывёў калі ў Еўропу?..
Вас жа ўсё цягне…у Арду.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Збудзецца… Лічы, што ўжо збылося…
Год за цэлых дзесяць прамінуў…
Голас твой згубіўся ў шмагалоссі,
І навечна позірк твой заснуў.

А пакуль блукае ён і дрэмле,
Цешаць яго позіркі жанчын…
Разумее сэрца, што дарэмна,
Што няма для радасці прычын.

Толькі позірк цешыцца, блукае,
Толькі сэрца коле і дрыжыць…
І, на шчасце, часта забывае,
Што нядоўга цешыцца і жыць.