Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жнівень сыходзіць...

Сярэдняя: 5 (20 галасоў)
Жнівень сыходзіць... На ціхіх ракітах Парасцярушана мяккая вохра. У ізумрудных густых аксамітах Ірдзее атава азябла і мокра. І ледзьве чутна на ветрыку ціхім Дзягіль схіляецца да маргарыткі... Як невыказаны смутак бусліхі – Лугу пажухлага стынуць набыткі. Толькі аер, сонцацвет, лёгкі мятлік, Моцным карэннем счапіўшыся ў згодзе, Быццам руплівы, натомлены ратнік, Скарыцца не хочуць прыродзе. Чырванню, сонцам, брыльянтамі ў росах Луг акрапілі яны ў цішыні... Багаславенны ж вы будзьце ў нябёсах, Красак апошніх жывыя агні. Багаславенныя ж будзьце, і годы, На пераходзе у бабіна лета – Як найярчэйшыя краскі прыроды, Як завяршальны радок у санета.Nike Tiempo Legend