Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жураулі на зімоуку ляцяць

Яшчэ не ацэнена

Жураулі на зімоуку ляцяць.
З заміраннем сэрца гляджу я у неба,
Дзе клінам ляцяць жураулі,
Есць у свеце такая прымета,
Што хутка ранкам прыйдуць маразы.
Доуга ім я глядзела услед,
Як разам з ветрам ляцяць яны у даль.
Побач галінкай махалі бярозкі,
Накінуушы восені шаль.
Пусцее вакол наваколле,
Розны птах паляцеу зімаваць.
А хтосці ад роднай старонкі,
Пачау на чужбіне шчасця шукаць.
і такая на сэрцы сумота,
Як восенню у небе ляцяць жураулі.
Яшчэ горш агарнае сумота,
На чужбіну калі… ад”язджаюць сыны.
Пашукаць хочуць шчасця і долі,
Што калісці убачылі у сне.
Але ж зразумела… ніколі,
Не забудуць аб роднай зямле.
З незажываючай ранай на сэрцы,
Будуць яны успамінаць,
Як на Радзіме, над мамінай хатай,
Жураулі на зімоуку ляцяць.