Жыццё — нібы цягнік...
Гады мае — вагоны...
Ўсё болей іх, цягнік усё расце.
Ды сэрца — паравозік неўгамонны,
Разгон бярэ, пастуквае часцей.
I радасна, і крыху страшнавата
Імчаць і захлынацца ад вятроў,
Але імчу... На ўздым бяру заўзята, —
Упартасці пазычыць нат гатоў.
Жыццём маім нагружаны вагоны,
Адказна, бо жыццём жа, як-ніяк...
Так хочацца, прымчаўшыся да скону,
Убачыць, што цягнік — не паражняк.
Вельмi хораша, але мне трэба
Вельмi хораша, але мне трэба дата напiсання гэтага верша