Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Ты навошта гэта робіш?
Што вядзе цябе далей?
Быццам марна час губляеш
І блукаеш між людзей.

Я з табою побач, Юры,
Бо звярнуўся да мяне.
Хочаш плаваць ты ў моры.
«Як?» — пытаешся ў сне.

Мары твае ёсць з дзяцінства!
Ёсць і годнасць марака!
«Я хачу пазнаць адзінства
З моцным духам рыбака!»

«Зранку звольнюся з заводу.
За скаплёныя грашы
Карабель пушчу на воду,
Будзе хатка ля шашы.

А налоўленую рыбу
пакупаць будуць усе,
Хто пабачыць крамы шыбу
Ля якой стаяць мусье.

Буду ладзіць з гаспадаркай,
Бізнесоўцам стану я...
Ажанюся я з даяркай,
Бо любоў ня кіну я.»

Добра, ты рабі як чуеш,
Я буду тады з табой!
А ахвяры і спакусы,
Адгарну сваёй рукой!

Час цягнуйся хутка, цяжка.
Ён хмурнеў, амаль дурнеў,
Ды ня звольніўся Юрашка...
Марыў, марна час губляў, п'янеў.

Вось ужо шосты дзясятак.
Спіўся, збыдліўся як усе,
Няма жонкі ды дзіцятак.
Ходзіць ноччу ўва сне.

Ён ня здолеў знайсці выйсця,
Бо збаяўся быць сабой.
Мары яго жоўта лісце,
Разлажыліся зімой.

Вось Анёл быў і ня здольны,
Зразумець сцяну маўчаньня.
Не зрабіўся Юрый вольным,
Час прыйшоў й яго хаваньня.

Срэбрам хутка ты пакрыўся,
Цяжка дыхаеш ужо...
Ты зусім ужо забыўся,
Можа стаўся кім няўжо?

«Не, не стаў я мараходам!»
Жах і боль на тваім твары...
Пойдзеш піць пад тым заводам,
Што збірае трактары?!

«А чаму ты так здзівіўся?»
Ты не слухаў сам сябе?
Я ж, анёл, цяпер з'явіўся,
Бо паклікаў ты мяне.

Чуеш сэрца цяжка б'ецца?
Бачу — паміраеш задарма.
Хай далей гарэлка льецца
Каля мёртвага чала...

Рэдакцыя ад 6 снежня 2012 - Мукавозчык М.П.

*Тут Вы бачыце размову Юрыя марака са сваім Анёлам. Анёл пачынае (унутраны голас, няма двукосся, як і словы аўтара), Юры адказвае (у двукоссях).



Спадабалася!) Раней гэты верш

Спадабалася!)
Раней гэты верш быў у безымянных. Зараз бачу, што ён дапрацаваны, выпраўлены ды і аўтар з'явіўся!
Выдатна! Творчых Поспехаў!

Дзякуй!)

Дзякуй!)