Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё бывае не такім...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Жыццё бывае не такім,
Якім мы хочам яго бачыць…
Яно падобна да ракі,
Якая русла сваё значыць.

Рака віруе, мкнецца, скача,
Ваду губляе дзень пры дні…
Ну, а калі нябёсы плачуць,
Яна паўнее зноў тады.

І мы падобны да тых вод…
Нас лёс кідае ў бакі.
Але ж часамі, з года ў год,
Мы зазіраем у дно ракі…



Сваё рубаха-кашулева

Сваё рубаха-кашулева “значыц-ца”
або нічыя 2:2 і 8+5-1=14
.
Мы зазірнем на дно ракі,
Мо і адзін мой погляд будзе…
З яго не бачу як блішчыць
На хвалях прывід з намі сумны
.
Люстэрка лепей палядзець!
Яно звычайна праўду “рубіць”,
не саступаючы нідзе,
дзе свет дазвол дае прымусіць.
.
Такое рэчышча яго,
яно прызначана быць майстрам,
Каб адсякаць ад курганоў
Хаця б і “русла” , …
Каб пазначыць.

Спадабалася... і СЭНС, і

Спадабалася... і СЭНС, і ПАЧУЦЦі... і проста, каб лёгка чыталася, і РЫТМ пяе...