Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё — загадка, жыццё — іспыт...

Сярэдняя: 4.3 (27 галасоў)
Жыццё — загадка, жыццё — іспыт: Над прорвай звабнай прайсці па дроце. А мы — бяжым, аж звініць капыт На кожным д’ябальскім павароце. To рэвалюцыя, то застой, To Юр’еў дзень, то аседласці рыса, — Заўсёды мы перад зманнай вярстой: I ў пекле — райскія ёсць абрысы. Каму цукерка, каму бізун — А кожны з лужыны пнецца ў мора, I чэснасць лічым за драбязу, I выкідаем на сметнік гонар. Хто вераломствам, а хто маной Збіваем прагна спакусы яблык — Абы з наварам — любой цаной, — I спавядацца бяжым да д’ябла...Jordan Extra Fly