«Спачатку было – Слова.
 і Слова было у Бога.
 і Слова было – Бог.»
                        (Евгелле ад Іаана).
                *+*
   *** Жывы Паэт - нікому не патрэбны...
   і не таму, што дрэнны.
   Ён – паэт.
   І ён - Паэт – ад  Бога.
   Яму патрэбнае – нямнога.
   Таму і  Верш яго – ад Бога.
   Жывы Паэт – нікому не патрэбны…
   Ні люду –
   бо людзям  рэальных рэчаў трэба многа,
   а Верш - не кіўбаса, ні вопратка, ні хата.
   Тым больш уладзе –
   Уладa, ў цемры, лепш заб’e Паэта!
   Бо ў ўлады, грабяж люда – мэта.
   А вось Паэт – не падуладны –
   ні цару, ні кату!
   Ён - Вершам цягне свой народ да Свету,
   і да Свята.
   Жывы Паэт нікому не патрэбны -
   няма Прарокаў на свёй Айчыне.
   Паэзія – ні золата, ні срэбра,
   і, нават, не кажух аўчынны...
   З багаццяў у Паэта – толькі – Слова,
   якое ён бярэ ад Роднай мовы,
   і так складзе адно к другому,
   што усім  становіцца свядома:
   дзе - ісціна, а дзе - Хлусня!
   дзе - Чысціня,
   а дзе - ванючая брыдота.
   А Праўду зведаць - не усім ахвота,..
   бо грэшны мы...
   Таму -  навошта  лішняя турбота:
   не нагружай, Паэт,.. пішы,..
   кладзі у архыў,..
   чакай смяроты …
   Жывы Паэт – нікому не патрэбны !
   Жыве - пісака пахвалебны.
   Багаты ад улады, і,
   як свіння, адкормна-хлебны …
           Жыві – Паэт !
           Бо ты – патрэбен!
           Табе ня ведама каму...
           Вядома гэта Богу  лепей !
           Таму – цягні сваю «карму»...
                         ***
               ***
…забіць  Паэта – лёгка, як  і  любога  чалавека…
і  гэта – безумоўна…
здараецца  такое  часам  дзесьці…
Але  Паэт  дзіця  сваё  пакіне – Слова…
А  Слова  не  павесіць,
і  не  застрэліць  з  пісталета …
       ***
Генадзю Мікалаевічу  да  75-годздзя !
 
        	
Мушу дабавіць, што менавіта
Мушу дабавіць, што менавіта Словам - мастацкім, аналітычным і часта самаахвярным - Паэты розняцца ад мяшчан. Жыццё пасля смерці ў звычайнага чалавека зусім нядоўгае, а вось у Паэта – покуль будуць запатрабаванымі ягоныя Вершы і Задумы. Так, Паэта яшчэ можна “забіць прыгожа”, аднак, па Лінкальну, “Можна ўвесь час дурачыць асобных, можна пэўны час дурачыць усіх, толькі ж нельга ўвесь час дурачыць усіх.”
Цудоўны верш! Для чалавека,
Цудоўны верш!
Для чалавека, што пачаў пісаць у дзень свайго Шасцідзесяцігоддзя - проста пахвальна! Шчырыя словы, бясхітрасная рыфма і немудрагелістыя сказы хаваюць у сабе бездакорную ісціну, чаму знікае (знікла?) Мова і Праўда - бо сталі непатрэбнымі паэты:
Жывы Паэт – нікому не патрэбны…
Ні люду –
бо людзям рэальных рэчаў трэба многа,
а Верш - не кіўбаса, ні вопратка, ні хата.
З багаццяў у Паэта – толькі – Слова,...
…забіць Паэта – лёгка, як і любога чалавека…