Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗIМА

Сярэдняя: 3.6 (22 галасоў)
Зiма! я зноу законнiк твой; Перамагла i лiстапад... Душы маёй зiхоткi сад - Завей, крыштальнасць паласы!.. А шыбы лепяць каласы. I акiян, i рыфы скал. I дальнабачны генерал, Быццам, пад ветразем стаiць... Я прадчуваю: там рыпiць. На хмарах юнга ледзяны. Нiжэй, дзе хвалi, бляск шкляны. На берагах натоуп грукоча. I сонца прагне, волi хоча. Дзяцей, шчаслiвых, цешаць вочы На ссечаным шурпатым шкле!.. Зiма! Але прыгоды мне: Навек не будзем мы з табой, I не цiкуецца журбой, Не прыгарнецца i жальбой, Што асыпаецца як бель... Вяслуе файны карабель! Таемны, казачны, зiмовы? У падарунак адмысловы. Каб не стрыножылася кроу, Сярод пранiзлiвых бароу. Зiма! на зоркi цi зару, Дыхну - i шкельца узару!.. adidas Ultra Boost kaufen


я гэты верш расказвала на

я гэты верш расказвала на пазакласным чытанні, я атрымала 10!!! Вялікі дзякуй за гэты твор!!!

у мяне таксама пазакласнае

у мяне таксама пазакласнае чытанне.

Вельмі радуе, Настасся! Кажу

Вельмі радуе, Настасся! Кажу шчыра дзякуй!!!