Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЗіМА ДЭКАРУЕ САМА

Сярэдняя: 5 (193 галасоў)

На снежным полі - чорныя кусты,
Здзёр вецер вопратку з галінак.
Цяпер яны стаяць маўкліва,
Там-сям вісяць счарнеўшыя лісты.

Навошта ен зрабіў вось так?
Яны ж цяпер на непарочным снезе,
Псуюць агляд, на вочы неяк лезуць,
Якое ж тут натхненне - немы жах.

і каб змяніць настрой такі пусты,
Закружыць моўчкі раптам завіруха.
і лёгкім снегам; як святочным пухам,
Накрые ў полі белым чорныя кусты.



Адзін з лепшых вершаў пра

Адзін з лепшых вершаў пра зіму за апошні час ад назвы да зместу.Вельмі таленавіта!!!Віншую ВАС!!!!!