Злятаюць вершы ў галаву –
Нібы МузЫка песню грае…
У гэтым стане я жыву
І смагай цуду патураю.
І не знікае той міраж,
А поіць сэрца, бы крыніца…
Паэт, напэўна, – бы алкаш,
Які не можа ўжо спыніцца.
Мо і не хоча, але п’е,
Смакуе, сквапны, нават росы,
Пакуль ‘шчэ Муза не налье
Натхнення дожджыку з нябёсаў.
Глынае шчасце, нібы чай,
Нібы расол з дубовых бочак
І прагна просіць: ”Божа, дай!
Хаця б яшчэ адзін глыточак!”