Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоркі быццам шарыкі

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Зоркі быццам шарыкі,
што надзьмуты газам.
Быццам з гумкі варужкі
сарваліся разам.

У бакі панесліся
з рукавічак пальчыкі.
Зоркам вельмі весела
на марозе таньчыць.

З вадародам-геліем,
у Герцшпунга з Раселам
усе яны падзелены
прызнанымі класікамі

на вялікіх, дробненькіх,
маладых, гарачых,
і - што зробіш - парахні,
што на прызбе плача.

Усе яны сціскаюцца,
свецяць, весялеюць...
Потым узрываюцца -
з глуства так шалеюць.

Потым зноў зліваюцца
яркімі і чыстымі.
Зноўку так з'яўляюцца,
здаўшы ўсе іспыты.



цікавы верш

цікавы верш