Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зорныя карункі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

*****************************
Паляцелі ў вырай думкі,
Абдымі мяне хутчэй -
І забудемся ў карунках
Доўгіх студзеньскіх начэй.

Мыш шкрабецца на палацях,
Спіць павук у гамаку,
Ходзіць цень па соннай хаце
З дранай торбай на баку.

Ну расплюшчы свае вочы -
Гэтак можна ўсё праспаць!
Ты ж казаў, што вельмі хочаш
З неба зорачку дастаць...

Колькі іх на сцежцы млечнай -
Немагчыма палічыць!
Будзем да світанку ў дзежцы
Цеста зорнае мясіць...
17.01 - 2015 г.