Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зух

Яшчэ не ацэнена

Барбоса пасадзілі на ланцуг.
«За што ж гэта яму папала?» —
Авечка у Казла спытала.
«За справу, — кажа той, — бо зух:
Учора разлупіў Лявонісе кажух,
А сёння ля крыніцы
Святочную спадніцу
Падзёр у Піменавай Машкі.
Дык вось і сеў».

За хуліганскія замашкі
Падзякі век ніхто не меў.