Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Званы памяці

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Каля дзядулевае хаты
Ёсць агароджаны бугор.
На ім,бы вартавы зацяты,
Нясе свой зорачка дазор.

Гамоніць з ветрам бор сасновы,
Глядзіць ў азораную даль,
А ў сорак першым, тым суровым,
У гэтым месцы быў шпіталь.

Казала нам бабуля Ната,
Што калі войскі адыйшлі,
тут засталіся тры салдаты-
Слабыя дужа ўжо былі.

Іх талакою падымалі,
І ўратаваліся б яны,
Ды ўсё фашысты паламалі-
Ўляцелі ў ранак,"каршуны"...

На ўзорак гэты усіх трох
Пагналі,тораючы ў плечы,
Здалося, увесь свет знямог
Ад жорскасці нечалавечай.

Прашылі кулі цішыню,
Узняўся аблачынкай дым...
Зрабілі крок у вышыню
Міхась, Мікола і Яўхім.

Няспынны боль зямлі маёй
Нясуць жалобаю з вайны
Ў жыццёвай праўдзе векавой
Нязгаснай памяці званы.