Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алена Дзегцярова

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)
Смуткуе маё сэрца ў лістападзе, Ў шчымлівы углядаючыся сон. Тчэ павуціну павучок у садзе, Сцяжынкі сцеле чырвань дываном... Сыходзіць з кола год,цалуе скроні вецер, Мяце нястомна дворніка мятла, Пануе цётка-восень у сусвеце Мяхі прыпасаў цягне да жытла. Гарыць лістота ў вогнішчы,бы лёсы- Старонкі са старога буквара; Жыццё ўплятае ўпотай лён у косы, На споведзь нас вядзе да алтара. Мы ўсе у гэтым вымушаным кросе Да Госпада на шалі у чарзе: Хто моўчкі падыходзіць,хто галосіць, Хто з мірам у душы, хто зло нясе... У таямніча-жоўтым карагодзе, Дзе радасці і болю па крысе. Знікае час,ліхі,няўлоўны злодзей, Сляды хавае ў золкавай расе. Adidas


Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)
Жыві перамога! Загойвай раны, Узвышайся ўрачыста сцягамі палкоў, Гары медалямі сівых ветэранаў- Яны у страі з тых далёкіх гадоў. Каб смехам дзіцячым прасторы спявалі, Каб матчыны вочы не ведалі слёз, Героі твае абарону трымалі І сёння вітаюць нас шэптам бяроз... Святкуй, Беларусь! Партызанка-дзяўчына, Ідзі на спатканне у квецень садоў. Хвалюй прыгажосцю, святая Айчына, І памятай тых, хто з вайны не прыйшоў. adidas NMD kaufen


Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)
Нас з табой жанілі колькі раз суседкі, Седзячы на лаўцы, языкамі, ўлетку. На часцінкі сэрцы разбіралі ўпотай Ды ўслед глядзелі цераз дзіркі ў плоце. Ўрочнымі вачыма , колькі раз вянчалі... Мабыць развялі нас зайдрасці адчаем. Ужо парос хмызою бераг той юначы Ды й няма суседак... Толькі цені плачуць Air Jordan XXXI Low


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Запрашала восень да сябе на свята Ды збірала восень ураджай багаты. Тонкія карункі плёў павук маленькі, Стракацела цудам яблынька-паненка. У сям'і крылатай мітусня ды зборы. На рабінках гронкі- яркія уборы. Падарункаў колькі! - Кошыкі з грыбамі, Хрумсткая капустка, дзежка з агуркамі, Морквачка-князёўна ды збаночкі з мёдам- Гэткае багацце са свайго гароду! ...Працавітым срэбны кубак падавала У пакой шыкоўны дзверы адчыняла, Частавала шчодра квасам з пірагамі Мы яе гасціннасць адчувалі з вамі. Air Jordan XVII 17