Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зжылася зь зямлёю, у дрэвы ўрасла...

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)
Зжылася зь зямлёю, у дрэвы ўрасла, Пераплялася з травою і кветкамі Родная мова старога сяла, Ад іншых сваёй цеплынёю адметная. Цягнулася доўга за ніткай льняной Прымаўкай мудрай, і казкай, і песьняю, Схавалася ў сёлы, жыла пад страхой, Выходзіла ў поле да сонейка весьняга. Зярністая, шчодрая, бы каласок, Мудрасьці ціхай прыпынак глыбінны, Сіні, бясхмарны нябёсаў кусок Пад белым і чыстым крылом галубіным. Хрышчоная ў полі вясьняным дажджом, Пахучая белым рамонкам і мятай, Задорны уздым за сьвяточным сталом I ладная, сьціплая гутарка хатняя. Разгойдала мары, збудзіла любоў, Цябе ў маім сэрцы ніхто не заглушыць, Таму, што чароўныя прыгаршні слоў Маці любоўна мне ўсыпала ў душу. Са мной размаўлялі палі і бары, Адносілі хвалі па Нёмане думы, I баяў мне нешта магільнік стары, Сялянская доля заводзіла сумна. Калі цябе мудрасьць кране і любоў, Засьвецішся ласкай, вясёлкаю фарбаў, З-пад напластаваньня мінулых вякоў Адкрыеш нашчадкам схаваныя скарбы. Ты нам Скарынаю выйдзеш у сьвет, У Статут правы зьніжаш надзіва, То заглушаць, затопчуць твой сьлед, Мова сёлаў і мова архіваў. Мова, падобная да салаўя, Прасякнута любасьцю жніўнай і роснай, Мова дзядоў маіх, мова мая, Гімн нашай долі пакутны і ўзьнёслы!Adidas