Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларыса Геніюш

geniush.jpg
Нарадзілася 27 ліпеня (9 жніўня па старому ст.) 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гродзенскага павету Гродзенскай губерніі (цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобласці, г.п. Зэльва). Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). У 1937-1948 жыла ў Празе. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 годзе ў беларускіх перыядычных выданнях «Ранiца», «Беларускi работнiк», «Новы шлях» і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii «Ад родных ніў» . Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Выйшлі зборнікі паэзіі «Невадам з Нёмана» (вершы і паэма, 1967), «На чабары настоена» (1982), «Белы сон» (1990), паэтычныя кніжкі для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972) і «Добрай раніцы, Алесь!» (1976). У часопісе «Спадчына» надрукавана паэма «Маёй бабусі» (1989), у часопісе «Маладосць» - аповесць «Споведзь» (1990). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.Air Jordan News


Сярэдняя: 4.8 (27 галасоў)
- Скажы, скуль ты, хлопча? - З зямлi беларускай - стуль, дзе льецца Нёман мiгатлiвай стужкай. Дзе лугi буйныя, ураджайны землi, дзе старыя вербы ля гасьцiнцаў дрэмлюць. Дзе лясы як ў казцы - ўсё з дубоў адвечных; дзе ў нетры пушчаў глянуць небясьпечна. Я з краiны слаўнай, з гарадоў прыгожых, што ня зналi колiсь цьмы чужой, варожай. Родны сьцяг наш горда уздымаўся ў гору ад балтыйскiх хваляў аж па Чорна Мора! У маiм краi казкi, сiвыя курганы; там зрадзiлась песьня вешчага Баяна. Выпiлi вякi ўжо, на'т зь Нямiгi воду - славу нашых продкаў засланiла воддаль. Але, ўсё-ж, я горды нашых сэрцаў сiлай - мы падымем славу з курганоў-магiлаў. Бо мы хочам волi горача i цьвёрда, бо мы хочам славы для Пагонi гордай!Air Jordan Horizon AJ13


Сярэдняя: 4.7 (30 галасоў)
Благаславенны край наш, ад азёраў сіні! Лугоў раздольле ды шырокі стэп, Сынам даючыя жыцьцё жанчыны І нівы, родзячыя хлеб... Благаславенныя лясы нашы і рэкі, Наш белы сад, блакітныя ляны, Благаславенныя заўсёды і навекі Краіны нашай верныя сыны... Адвечныя шляхі маёй айчыны, Мячы і кнігі Белае Русі І гарады, дзе родзяцца Скарыны, Сялібы, скуль выходзяць Кастусі... Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы І мовы роднай найсьвяцейшы скарб, Старой зямлі старэйшыя напевы І продкі нашы, што ў курганах сьпяць...Air Jordan V High Supreme


Сярэдняя: 4.8 (11 галасоў)
У нязнаную дарогу ў даль паехаў мiлы... Позна, позна цёмнай ночкай дзеўка варажыла... Быццам думкай - ўзорам доўгi ручнiчок снавала, ды кашулю васiлькамi, шоўкам вышывала. Казаў месяц рана зорам, што ў начы дзяўчына I пояс вышыты узорам сьлязмi прамачыла... Ужо прыехаў з падарожжа, ўжо вярнўуся любы, абяцаў ён жуковiнку дзеўчыне да шлюбу. - Што рабiла, дзяўчынанька, цi хоць сумавала? Мо' ў каморцы зачынiўшысь паясок снавала? - Ой, не ткала паясочка, не зазнала суму - праскакала цэлу ночку пад гармонiк шумны!... Прапяяла у кампаньнi вечар васiльковы, прастаяла да сьвiтаньня, ой, ды з хлопцам новым! Мо' дзяцюк дзяўчыне быў-бы i паверыў, каб ня пояс ўзорна-сiнi, што на стан прымерыў. Каб не тыя васiлёчкi, макi на кашулi, што цьвiлi з-пад рук дзявочых, калi ўсе паснулi...Racing Archives