Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Берасьце

Сярэдняя: 4 (1 голас)
а Мой горад сыходзіў паціху ў сюжэты карцін, зьнікаў, як зьнікае вандроўны тэатр-шапіто. З уласнаю сьмерцю застаўся сам насам, адзін – вялізны музэй з артэфактамі даўніх часін у чые галерэі адгэтуль ня трапіць ніхто. б Яны падрывалі дамы за дамамі. І пыл сядаў на мундзіры герояў забытых войн. Усё разумелі на ўласны імпэрскі капыл, вадзілі між мёртвых руінаў уласных “кабыл”, і месьцічы бачылі: гораду поўны гамон. в Пасля ўсё складалася з гучных ідэяў і фраз. Падводы з цаглінамі, даўкі казармены пах, праекты будынкаў: зьверху, профіль, анфас... Штомесяц сюды пад’язджаў круты тарантас і нейкі вайсковы грузін захапляўся: “вах!-вах!” г А потым пачаўся шызоідны ціхі кашмар і прывіды места ўрываліся ў хворыя сны, у душы ўліваючы цёплы вар’яцкі ўзвар. Бо новыя вуліцы, новы сумніўны штандар ня мелі някай каштоўнасьці й нават цаны. д Прытоны, забойцы, гандлёвыя плошчы, смурод... Ці можна ўзнавіць яго тлумную, пругкую плоць? Той мініятурны шматколерны горад-суплёт чароўна ўбіраў безьліч тэмбраў, адценьняў і нот. Як мала патрэбна каб гэта ўсё перамалоць. Nike Hypervenom Phantom II FG Low