Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяды

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Ціха пад вокнамі дыхае вечар. Ноч атуляе стамлёныя плечы. Зорных нябёсаў таемнае веча Душы Дзядоў выпраўляе на стрэчу... На далані маёй дыхае свечка. А над Айчынаю дыхае вечнасць. Жаліцца небу старэнькая груша — веццю счарнеламу завязь не гушкаць... Памяць астылае лісце варушыць. Гуслі Дзядам спавядаюцца скрушна. З выраю жальна вяртаюцца птушкі — чуйныя родныя дыхаюць душы. ...Стогне Радзіма, з няволяй павенчана, хіжаю шабляй варожай пасечана. Здраднай касой курапацкай скалечана. Попелам чорнае былі апечана... ...I паўстае — неадольная, вечная, гордаю княжай крывёю асвечана. Перад балеснай зямелькай укленчу — чую: магілы паўстанцкія енчаць, чую: адчайным заходзяцца крэчам хаты пустыя, астылыя печы. Чую самоту дарогі адвечнай — боль невылечны і жаль чалавечы. Белая поўня над чорнаю пожняй. Дыхае свечка, на вечнасць варожыць. Мовай чужынскай і воляй варожай не пакарай мяне, праведны Божа! Белай Краіне не згінуць парожняй — абарані ад бяспамяцтва, Божа! З веку мінулага дыхае вецер. Дыхае памяць у зорным Сусвеце. Свеціць паходня, у цемрадзі свеціць. ...Белае мроіва неба парушыць. Белай малітвы начное не рушу. Пад абразамі на покуці — душы...Adidas