Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

гора

Яшчэ не ацэнена

Я плачу цёмнай фарбаю:
Пастай з тубы цякуць слёзы,
І я іх размазваю.
Я вар’яцею ад гэтай заразы –
Свайго кахання, неразумення
І тваёй абразы.
А сэрца стукае як па традыцыі.
Неба высокае. Неба высокае.
Надзейна схаваная ад навальніцы,
Знайшла сабе гора глыбокае
І назаўжды ў яго патрапіла,
І не будзе са мною па-іншаму.
Задаволена вашым узвышшам,
Нават тым, што так не разумела.

Я вар’яцею ад таго, як складаюцца
Мае дні, мае сны, і што адбываецца.
Я прыдумала неверагоднае,
А яно на вачах з’яўляецца !!!
І знікае, як патрабуе
Таго сітуацыя, ці як мяркуе
Мой д’ябальскі лёс .

А фарбы на вочы...я проста намазала –
Не бачылі вы, а я не паказвала.