Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мінталітэт

Сярэдняя: 2.9 (17 галасоў)
Прабачце мне, што я спытаю Не афіцыйна, проста так: - Ці праўда, што ўжо дазваляюць На «Бангалор» казаць – «НЕ ТАК»? Я чуў пра гэна дазваленне Па тэлевізары сваім. І не ад простых захапленняў, А з захаплення прад адным. Дапамагчы яму адному, Заўсёды праваму ва ўсім Хачу на плошчы перамоваў, Якая вызначана ім. Ці гэным я не падтрымаю ПРАВАДЫРА ўсіх часоў? Мо, нават, зараз размаўляю, І бараню яго сыноў? Мо бараню «Звязду», як сонца? Мо бараню урад і суд? Парлямент мо? Я ж абаронца... Так, «Бангалор» яшчэ не тут. Але чаму не тут? Дазвольце. Я ж не кідаюся на дрот. Я Вам пішу, і не свавольце. Бо я магчыма нават «крот». Патрэбна знішчыць нават словы? Маўкліва топаць і стаяць? Дзе ВАМ народзяць прапановы, Каб добра спаць і працаваць? Нашто збірацца ўсім мірам У адным месцы, у натоўп? У ГЭТЫМ Я НЯ ЗГОДНЫ З ТЫНАМ!!! Таму, што тын не вабіць зрок. І ворах правілаў, стандартаў Нашкодзіць болей, чым адзін. Стандарт уласны – жыць у працы Перш над сабой, перш над сваім! NIKE SB