Цытаты мяне. Месяц сакавік. Дзённікі.
“ Твой Дом – таксама мой,
…і толькі Тваё Сэрца-
маё сэрца”.
Калі не чутнае…калі не адгукнецца…
Калі іду па вуліцы,
На крохкія асколкі наступаю -
сэрца, сэрца …
Сэрцы
людзей, якія
для кахання здраду здзейснілі
і тых,
што прабачалі;
якія з горшым замірыліся –
і тых, што не згаджаліся: безабароныя абаранялі
самі,
біліся;
якія абяцалі не кідаць –
і тых, што пакідалі,
якія неслі, клапаціліся – і тых,
якія
не ўтрымалі
ўсё ж тку…
…якія разлічылі ўсё – і памыліліся.
Калі ўсё скончана, калі не застаецца
месца
мне ў сэрцы іншым
і ў ва мне
дзеля самога сэрца…
…
не існую…
…
Ён нада мной па-добраму смяецца:
Ты кепска вучышся:
…тольі Маё Сэрца – тваё сэрца…
такое не паб’ецца,
не спыніцца.
Такое застанецца.
Пабудзе тут з яшчэ з адным з людзей –
і вернецца
спакойным і свядомым…
- Яно вяртаецца?
- У Мой Дом, які яго завецца
домам :)