Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

слава

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Хто сказаў, што слава — сонца мёртвых
Промні славы грэюць і жывых,
працавітых, смелых,
духам цвёрдых,
ёй абраных юных і сівых.

Дзесьці нехта дбае ўдзень і ўночы,
як лаўчэй ступаць, хоць пакрысе,
пад яе цікаўны зірк жаночы,
засвяціцца
пры яе красе.

Можа, нейк ён спыніць яе вока
звонам слоў, дзівацкасцю прыгод,
і яна няўважнаю сяброўкай
пройдзе з ім
і абсмяе яго.

Іншы ж — і трывогі, сны і думкі
пра сваю зямлю,
ёй на карысць —
розум, і агонь душы, і рукі, —
славы бляск затым над ім гарыць.

За такім яна і ў смутку рушыць
па шляху жалобным;
праз вякі
да яго імя схіляе ружы,
на яго сляды кладзе вянкі.