Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

страх

Сярэдняя: 2 (1 голас)
Страх - гэта няпройдзеныя дзверы. У праёме невядомасці – змрок ашчэрыўся зверам. Выматваюць нервы, высмоктваюць сілы Жудасці вілы*. Дзідай упёрся ў спіну пагляд. Страшна спыніцца і азірнуцца назад, На дзверы. Страшна сустрэцца з насмешлівым позіркам звера Вачыма. І зусім немагчыма, Немагчыма, а трэба, Каб не засціла неба, Павярнуцца да цемрадзі Тварам Дый пазмагацца з гнятлівым цяжарам. Адолець дрыготку ў каленях і… Уперад, Хадою пантэры. Крок праз парог - перамога. Трубіць адбой хрыплы рог. За спінаю грукаюць створкі з размаху. І болей Ні змроку, Ні звера, Ні страху. Нічога. Да далягляду прастуе дарога. ___ *Вілы - (арх.) кругі adidas Ultra Boost kaufen