Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Знаете, есть гимнастика для детей в Краснодаре? В центре доктора Бубновского.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Клакоцкі

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Святло. Сцэна. Я. Неба замест дэкарацый. Музыка салаy~я, Бярозавых ножак танцы. Ў падножжы – травы гушчар – Зялёныя валасы. Радзімы жаночы твар – Азёры, палі, лясы. Два y~згорка – абрыс грудзей, Дрыжанне святла y~ вачах… Па сцэне яна ідзе, Слепіць мяне, гледача. Белая русь – імя, Маці і жонка – роля; Вершаy~ маіх жняя, Мора маёй спатолі. Апладысменты – ёй, Словы пяшчоты – мне: “Буду заy~жды тваёй Ў сэрцы, y~ жыцці і y~ сне”. Shop Women's Sneakers by Brand


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Калі спявае птушка, я маy~чу… Калі спявае “зорка”, я гняy~люся і нікуды ад глебы не лячу, зусім без летуцення застаюся. Схавацца дзе ад “зор”, ад нематы сваёй душы, калі спявае сцэна? Руйнуюць безнадзейна гарады святыя гукі птушак і Шапэна. Агульны слых сур’ёзна заржавеy~. Хто ад іржы нам вушы адшліфуе? Дзе той музыка і ягоны спеy~, з якім у свет натхнення палячу я? Хай будзе шэрым ён, як салавей, і хай сядзіць у самым сціплым месцы, але, як гэта птушачка, бліжэй да слухача чуллівых гукаy~ – сэрца. Womens Footwear Online


Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Напалоханы цудам вясны, Расцярэбіy~шы кветкі на дрэвах, Вецер з яблынь у царства сасны Выкраy~ рэчку пялёсткаy~ белых. Пацякла ля ствалоy~ рака З лёгкім водарам шчэ і грушы, А здаля – як струмень малака, Што цячэ – і не чуюць вушы. Гэй, вятрыска, ляці назад, Хутка сліва квітнець пачне… Ты пялёсткі збірай з прысад, Каб раскідаць іх дзесьці y~ сне. Women's Fashion


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Сэрцы паміраюць мілагучна у захадзе святла свайго ружовым, дзе ніхто не ведае іх мовы, акрамя аднолькавага вучня - Радзімы. А калі загіне і Радзіма, сэрцу ужо не будзе дзе застацца; паляціць яно у лясы бадзяцца і нашчадкау з жудасным пакіне гукам. Highsnobiety Style