Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Жывіцкі

Яшчэ не ацэнена

Здаецца, у цябе я закаханы.
Не разумею што рабіць.
Калі цвярозы - быццам п'яны
І п'яным я не хочу быць.

Не хочу і табе я хлусіць,
Не хочу глупстваў шмат казаць.
Я зазірну ў твае вочы
І ў губы буду моцна цалаваць.

І абдымаць цябе штодзённа,
І песні пад акном спяваць.
Здаецца, у цябе я закаханы,
А зоркіў небе дзеля нас гараць.

Аляксей Жывіцкі
16.03.2019



Яшчэ не ацэнена

Калісьці мы былі людзьмі.
Мы верылі, жылі, кахалі.
З табою разам мы былі.
З табою разам паміралі.

Я адчуваў твой боль у сабе.
У сэрцы там, глыбока.
Ты ўсьміхалася ў адказ,
Нібы ўсё добра. Ўсё добра...

Ты мне казала - "я кахаю"
І я кахаў, кахаў цябе.
Ізноў сустрэчы ўсё чакаю
У казачным, сапраўдным сне.

Аляксей Жывіцкі
31.03.2014



Яшчэ не ацэнена

Навошта мне быць чалавекам?
У натоўпе жудасных машын.
Навошта быць з душой і сэрцам?
За грошы шчасце я набыў.

Навошта мне кахаць дзяўчыну?
У сьвеце іншых шмат забаў.
Мне б піва трошкі, цыгарэту...
Іх сапраўды я пакахаў!

Навошта быць, навошта верыць?
Навошта даражыць жыццём?
Дзеля таго, каб шчасце мераць
Не грошамі, а пачуццём!

Аляксей Жывіцкі
29.11.2013



Яшчэ не ацэнена

Дзякуй усiм, хто побач,
Дзякуй вам, сябры.
Дзякуй тым, з кiм разам
Дзецьмi мы былi.

За успамiны цёплыя
Шчыры дзякуй вам.
Шмат чаго у жыццi было,
Ты памятаеш сам.

I за тую музыку,
Што грэла у начы,
Дзякуй усiм, хто побач.
Дзякуй вам, сябры!

Аляксей Жывіцкі
31.05.2013