Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Сузінь

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Джунглі на шкле марозам малююцца, Чырвоныя дахі – браня чарапах. Утульна зблытаныя Пражскія вуліцы Выдыхаюць таямнічы аптэчны пах. Твае вусны абсэнт інтымна аблізвае — Сіні агонь на зялёнай крыві, І вось прытомнасць няўпэўнена слізгае, Думкі і рэчы хоча скрывіць, Самотны ліхтар баіцца холаду, Бы недакурак, кінуты ў снег, Чырвонашчокаму гораду-волату Глядзіць у твар праз шкельцы пенснэ. У ноч, нібы ў калодзеж, ты ўскочыла – О, дзікая слодыч палыннай маны! – Накрыйся снегам, засні няскончанай, Меньш словаў – меней вайны! Lebron Soldier XII 12


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ён пайшоў і змяшаўся з чужымі ценямі, Зблытаў свае сляды з чужымі слядамі, Яго твар, быццам мохам, парос летуценнямі, і Яна ўжо не памятае, як Ён выглядае. Ці то дождж, ці слёзы палеглі на лісце прызмамі. Яна кліча Яго, а наўкол – нікога, нікога, і Яна паўтарае бязладна, нібы ў трызненні: «Вярніся дадому, дзеля ўсяго святога…». Паветра ў твар цішынёю харкае горача – Відаць, не было ў Яго святога ніколі. Ды коцяцца па шчаках малітвы з горыччу: «Не зламай толькі крылы на волі…» Off White X Nike Design


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Падыдзі да мяне, але асцярожна, Не кранай цішыню, што трымае сусвет. Ты не хвалюйся – мне ўсё можна, Бо я вар’ят, хоць здаецца – паэт. Падыдзі да мяне. Чуеш? Гэта сэрца Побач з табой поўніць вены – віном. Яно кахае цябе. а можа – толькі здаецца, Бо часам вяршыня з’яўляецца дном. Падыдзі да мяне. не трэба баяцца, Не ўсё немагчыма, што дзіўна гучыць. Толькі месяц у вокнах - нібы папарацы. і я яго выключу. Свет памаўчыць! Sneaker


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Прывітанне! Пішу табе на адвароце фота, Каб ты яшчэ раз пабачыла мой страчаны твар. Ты – адзінае сонца маё, мой сон і турбота У жыцці, дзе кроў – гэта грошы, сумленне – тавар. Трэці дзень я гляджу навакол – і нічога не бачу, Толькі ноччу у адзіноце дыхаць лягчэй, Бязродныя думкі – бы змеі ў паветры гарачым, Трывога збірае даніну з кожных вачэй, Кроплі дажджу не робяць меньшымі хмары, Бяздомны сабака ціснецца да сцяны. Яшчэ дзень – ад мяне застануцца словы і мары, Якія не дапамогуць пазбегнуць вайны! Бывай! Гэта ўсё. Аджылі. Адляцелі. Забудзь, што я існаваў, калі грымне бой. Не балюча, не крыўдна, але мы шмат не паспелі. І ўжо не паспеем. Твой… Air Jordan IX 9 Shoes