Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Барбара Палонская

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Згода i здрада Гэта вельмi адказна – быць любiмай. Нiбы вершы складаць – як сабе – другому: Усячэннi радкоў, марфем глыбіні... Бачыш – Ясельда ўпадае ў кому, Быццам у здраду i быццам у згоду. «Запомні слова па-беларуску…» Запомні слова па-беларуску – летуценніца. Тут і зараз не выправiць анічога. Летуценнi прываблiвы, як пяшчота, Як тыя брамы – далонi лёсу. Прага ўцешыцца – Не каханне, мы няўцешныя – каб не спраўдзiцца. Чалавечнасць твая – паводле Той постацi – Чалавечнасць твая, паходжання Боскага, Ненавiдзiць мяне ўсімі сваімі ранамі, Не даруе, бо я – абраная – Адмаўляю абранне. Off White X Max 90