Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Данііл Чантс

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Нібы знішчаны розум
На асобах людзей
Ад мінулых часоў
Да сучасных падзей.

Апранулася сонца
Ў колер крыві,
І кугакаюць хмары
Над тварам зямлі.

Мосенж помнікаў
Ледзьве трывала стаіць
І адлітая зброя
Ціхім болем звініць.

І дубы і бярозы
Абляцелі даўно.
І лядоўня віхура
Зазірае ў акно.

Выбухі бомбаў,
Слёзы старых і дзяцей,
Дзяўчыны ганебна забітыя,
Не сыдзе боль нічыёй.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

З кватэры выхаджу, з кватэры выхаджу,
Iду я да цябе прыгожы і прыбраны.
Букет кветкаў вялізны табе я прынясу
Які любой дзяўчыне атрымаць прыемна.

Куплю яшчэ цукерак іх будзем есці разам
Да халадка ў грудзі - у лядзяшоў густ мятны.
У кішэні ў мяне есць скрыначка з кольцам,
Спадзяюся яго ты не вернеш зваротна.

Я лужыны абыходжу, усе лужыны абыходжу,
Так нібы акварэль іх на асфальце плямы,
На сонца пазіраю, а можа быць гляджу,
Як на цябе адну, яно мне свеціць ярка.

І вось з табой іду і за руку трымаю,
Гуляем мы ўдваіх па ўсіх алеям парка,
І нам так добра, і больш я не блытаюся,
Жадаю каб да нас не спяшалася заўтра.

Гляджу ў твае вочы, погляд не адводжу,
І вабіць мяне водар тваіх вуснаў салодкіх.
А ты смяешся і цябе я не суджу,
і кажаш мне хіба нам не абняцца вольна.

Вось дадому іду, я ізноў адзін іду,
Скрыначка са мной і ёсць на сонцы плямы,
Але заўтра я ізноў да цябе пайду,
Сябраваць або кахаць - не зразумела як-то...



Сярэдняя: 4 (1 голас)

У выблісках дзён хадзіў, блукаў.
І тваё паднябессе шукаў,
У цемры паўночнай не спаў
На пекла прыступкі пазіраў.
Не ведаў хаваешся дзе ты,
Хварэў табой і пакутаваў.
Цi анёл ты, цi дэман не ведаў,
Пакуль у жыцці не пазнаў.
Аднак гэта было момантам -
Я зноў цябе не захаваў.



Яшчэ не ацэнена

Чаканяць хвіліны
Імкненні кахання.
Але што калі гэта
Адны датыканні?

Мы раніцай
Не верым у растанне,
А увечар ёсць
Сумневы ў каханні.
Няма за што сэрцы
Нядбайна ранім
І прымяраючыся
Ізноў усё паўтараем...

А гэты мір адзіны -
І усё што перадалі
Праз нейкія гадзіны
Зваротна атрымаем.

Калі мы шчырыя -
Павінны быць і сталыя.
Хто не жадае болі,
Той рабіць не будзе раны.
Усе што мы ёсць -
Зусім не мінералы
Расцем не каб
Здавольвацца сэрцам малым.