Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Дарошка

Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)
Вясновы вецер прыцемкі люляе, Разносіць пах расчуленых бяроз, Што быццам бы на дыбачках ад гаю Бягуць у новы, сакавіцкі лёс. А родны гай хвалюецца, шуміць, Адчайна іх варонамі гукае. Але і дрэвы ўвесну хочуць жыць Напоўніцу, наводліў і да краю! Іхцягне ў свет жаночая туга, Адвечная дзявочая гуллівасць. І дрэвы пакідаюць сонны гай, Забыўшыся на розум і цнатлівасць. Як быццам бы ўзлятаюць на адхон, Сыходзяць сокам, водарам і жарсцю. Напэўна, і ў бяроз бывае гон — Вянчанне з сонцам, радасцю і шчасцем. Zoom Lebron XV 15 Low


Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
Мова Мяккі цёплы аксаміт Беларускай роднай мовы Атуляе краявід, Што з дзяцінства мне знаёмы. Ахінае безліч слоў Крыллем птушаня пяшчоты. Цешыць сэрца, гоніць кроў І ратуе ад самоты. Падаецца стылым шклом, Мёрзлай шыбінай зімовай Мова з залатым крылом — Запазычаная мова. Air Jordan XXX 30 Shoes


Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
У светлым коле родных і сяброў Утульна, цёпла, радасна і лёхка. У карагодзе досвіткаў і сноў, У танцы на паверхні свету крохкай Яно абараняе ад зімы - Ад ледзянога подыху навалы; Ад груганоў унутранай турмы, Што на пустэчы страху панавалі. Чароўным колам агароджу свет: Цяпер маёй любові дастаткова, Каб ад зімы пазбавіць сто планет! Мне дорыць сілы сонечнае кола Маёй сям'і. Nike Hypervenom Phantom III Low