Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эдуард Валасевіч

Нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і чыгуначніка. У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943). З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР. У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш - так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех - курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988). Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961). Сябра СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.Kobe AD EP Shoes EM


Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)
(Пародыя на Уладзіміра Корбана) Ў калгасным полі, пад прышчэпленай вярбой, Якая над вадою голле распусціла, Адна дзяўчына лынды біла... А што ж рабіць было ёй тут адной? А на вярбе, між іншым, спелі дулі! Яны дзяўчыны ўвагу хутка прыцягнулі... Ды як жа дулі гэныя дастаць? Хаця яны навідавоку, Але вісяць не нізка, а высока! Дзяўчына села, пачала чакаць: Мажліва, ёй і пашанцуе — I дуля спелая сама ў рот упадзе... Як тут Цярэх каня паіць вядзе, I ў дзеўкі ён пытае: — Паласавацца дулямі жадаеш?.. — Так-так, Цярэшачка, мой галубок, Ускоч на дрэва, сарві мне дуль з пяток... — Бач ты, паненка, ка-ра-ле-ва! А трасцы ў бок! Сама ты ўзлезь на вербу, патрасі — Вось дуль і пад'ясі! Ці чула? А седзячы, як пень, з'ясі ты скулу! Цярэх — хамула і лапух I не тыповая ў наш час фігура... Разгорнем барацьбу за масавую фізкультуру, Каб кожны лазіў на вярбу! Apparel


Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)
Вавёрачка арэшак ухапіла I так, і сяк яго на зуб бярэ, Але ці не хапае сілы, Ці дужа цвёрды той арэх, Ды ён не паддаецца… – Давай сюды! – Матуля весела смяецца. – Малая ты яшчэ, дапамагу, Бо кволенькія зубкі... – Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. – Сама я раскусіць змагу! I што б вы думалі? Хапіла сілы. Хоць не адразу — ды сама Арэшак раскусіла! Без цяжкасцей і перамог няма!Adidas Yeezy