Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Грышко Ганна

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
…Іх гоніць з дому подых маразоў, Ды адлятаюць з думкаю адною, Каб хутчэй вярнуцца зноў дамоў, Прынёсшы вестку пра вясну з сабою. Уладзімір Правасуд Клёкат белых буслоў Ў небе сінім заціх - Апынулася я за мяжою. Толькі сэрца маё, быццам птушка, ляціць Да зямлі, што не стане чужою. За цябе памалюсь, перад ўсімі з’яўлюсь Патрыёткай сапраўднай, адданай. І усіх захаплю, і ва ўсіх удыхну Я любоў, што мяне сагравае. Ты са мной заспявай, шчасце ў сэрцы трымай, Каб раскрыцца за спінаю крылам. Я цябе правяду ў неба сінюю даль І усе таямніцы адкрыю. Не ляці ў далячынь, акунаючысь ўвысь, Не спяшайся - трымайся за неба. Там, дзе клёкат буслоў урываецца ў ціш, Мы падзелімся лустачкай хлеба. Ззянне жоўтых пшаніц у туманным жыцці Дорыць лёгкасць, другое гучанне. Я гляджу зноў туды, дзе радзіма, бацькі, Куды сэрца ірвецца начамі. Ох, Радзіма мая, за цябе я малюсь - Захапіла мяне ты да краю. Я пяю, я крычу (бо вярнуся, вярнусь!) Аб любові, што ў сэрцы жывая. Adidas