Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Игар Кудла

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Я спадзяюся на сябе, Ведаю, дзе, як і што. Сёння ўсё залежыць ад нас, Калі не мы, то хто? Мэта мая яркай зоркай гарыць, Зорку дастану рукой. Усё мы ўмеем і трэба рабіць, Мне не патрэбен спакой. Ступіць нага мая там, дзе ўчора Нікога яшчэ не было. Хочаш, мы зробім з табою там горы, Бо калі не мы, то хто? Новага часу светлае будучае Мы пабудуем з табой. Створым мы вечнае і неўміручае, У нас будзе новы герой. Не трэба шукаць ужо лёгкіх шляхоў, Зарослых мінулай травой. Твой доўгачаканы час прыйшоў, Так давай пабудуем з табой Магутнае, моцнае плато: Там будуць жыць добрыя людзі, Не будзе там зла, толькі шчасце адно – Ніхто тады нас не забудзе! Вясною там будуць птушкі спяваць Аб светлай і чыстай долі, І вецер гучна пачне вандраваць, Адурманены ад волі. І як у цудоўным, казачным свеце Усе жыхары плато… Калі гэтага ты не зробіш, То хто тады зробіць, хто?.. Я спадзяюся на сябе, Я ведаю, дзе, як і што. Я усвядоміў: калі мы не зробім, То гэта не зробіць ніхто… Nike Zoom All Out Flyknit